Из истории Вязынской школы

   

   Дзяржаўная  ўстанова  адукацыі "Вязынскі  навучальна- педагагічны  комплекс  дзіцячы сад –  сярэдняя  школа" размешчана  ў аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці, паводдаль берагоў Вілейскага вадасховішча. Славутасць нашай жывапіснай вёскі распаўсюджана на ўсю краіну, дзякуючы  маляўнічым  мясцінам  нашага вадасховішча, на  берагах  якога адпачнула  ўжо не адна сотня беларусаў.

    Вёска Вязынь узнікла  ў  1478  годзе  і  мае  сваю цікавую гісторыю. Здаўна  тут  жылі працавітыя  і  таленавітыя  людзі, выдатныя  майстры. Асабліва  славіліся  жанчыны,  якія вязалі  прыгожыя  карункі, верхняе  адзенне.  Мужчыны  займаліся  рознымі рамёствамі, лоўляй  рыбы, сплаўлялі  лес  па  рацэ, валілі  сукно, каталі  валёнкі.

   Ужо  ў  XIX  стагоддзі  Вязынь  мела  школу,  вадзяны  млын, бровар, шклогуту  ў вёсцы  Паняцячы. Будынак  школы  пабудаваны ў  1951  годзе.   Першы  выпуск  школа зрабіла  ў  1952  годзе. За  58  гадоў  школа  адправіла  ў  дарослае  жыццё  звыш  1579 юнакоў  і  дзяўчат.

   Зберагае  нашу  гісторыю  школьны  гісторыка-краязнаўчы  музей "На скрыжаваннях гісторыі", які  налічвае  звыш 250 экспанатаў, аформленных  у  форме  розных тэматычных экспазіцый  па  старонках гісторыі.

    Вучні  школы  ад  самых  маленькіх  да  выпускнікоў  актыўна  займаюцца  пошукавай і  даследчай  дзейнасцю  па  вывучэнні роднага  краю. За  апошнія  гады  імі пад

кіраўніцтвам  вопытных  настаўнікаў  зроблены  значныя  адкрыцці (так, напрыклад,  высветлена  экалагічная  сцежка  ўздоўж  ракі  Вілія, праведзены  падрабязныя даследванні па  гісторыі  мястэчка  Вязынь  у 1930-х  гадах і інш.). Усе даследчыя матэрыялы змешчаны ў школьным музеі і  прапагандуюцца з мэтай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

  Установа  адукацыі  "Вязынскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа"  атрымала  свой  сённяшні  статус   комплекса  ў  2003 годзе, калі да сярэдняй школы далучылі дашкольную ўстанову.