Волонтерский отряд "Тимуровец". И клад найдём...

09.07.2021

Пра напалеонаўскі скарб і правапарушэнні.

   Тое, што ў Селішчах ёсць Французская горка, ведае не адно пакаленне вяскоўцаў. А пра тое, што скарб Напалеона схаваны ў ваколіцах сённяшняга аграгарадка, для многіх было сенсацыйнай навінай. Дзесьці на прыдарожным камені быў надпіс пра таемнае месца, з цягам часу згубілася прывязка да мясцовасці, а рамантыка скарбашукальнікаў не чужая і для сённяшніх школьнікаў. А як жа іначай, 2 снежня 1812 года сам французскі імператар тут начаваў і вячэраў чым бог паслаў.

   Даведаліся “цімураўцы” пра воінскія захаванні і раскопкі, якія адбываліся ў 2005 годзе, наведалі крыж і памятную дошку з надпісам на французскай і беларускай мовах. Адчулі атмасферу гістарычнага месца з вышыні кручы над пяшчаным кар’ерам.

   А яшчэ была сустрэча з былым праваахоўцам, участковым інспектарам Мікалаем Будаём, які на справе аказаўся не строгім Аніскіным з вядомага старэйшаму пакаленню фільма, а вельмі гасцінным, добразычлівым і мілым суразмоўцам. І зброю сапраўдную ў руках патрымалі, і гарбаты з цукеркамі і бярозавым сокам пакаштавалі, і задушэўна так паразмаўлялі пра дзень сённяшні, пра планы і захапленні.

   А напаследак на новых лаўках у цянёчку пасядзелі, пра жыццё-быццё паталкавалі. Адным словам- дзень не марна прайшоў!

изображение_viber_2021-07-09_14-23-01с

изображение_viber_2021-07-09_14-43-38с   изображение_viber_2021-07-09_14-47-45с

изображение_viber_2021-07-09_14-46-41с  изображение_viber_2021-07-09_16-14-13с

изображение_viber_2021-07-09_14-54-58с