Сустрэча з “Імпэтам”

27.09.2021

Сустрэча з “Імпэтам”

Толькі мы адзначылі дзень Адзінства, як новае свята настае. Дзень Настаўніка, які традыцыйна адзначаецца ў Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка. Гэта нагода паклікала ў госці ў нашу ўстанову адукацыі народны калектыў аўтарскай песні “Імпэт” Ільянскага СДК пад кіраўніцтвам Галіны Кутас, а таксама паэта, настаўніка, у нядаўнім бібліятэкара Міколу Кутаса.

Мікалай Сямёнавіч чытаў вершы, адказваў на пытанні школьнікаў, расказваў пра гады маленства, вучобу ў інтэрнаце, першую спробу радка. Таксама ён распавёў пра тое, як пішуцца вершы, чаму для гэтага неабходна адчуванне радка, адкуль бяруцца тэмы для гумарыстычных вершаў. Ён чытаў новыя вершы прама з невялікіх рукапісных аркушаў, сярод якіх і верш пра Вязынь:

…Цешыцца Вязынь

У промнях жыцця

Вечнага і трапяткога!

Вёска мая,

Ты Айчыны працяг,

Кропелька

Мора

Людскога…

“Імпэт” спяваў пра Радзіму, Нясвіж, дзе вучыўся будучы паэт, маладосць…

Творчая сустрэча падарыла многа станоўчых эмоцый і распачала тыдзень святкавання прафесійнага свята тых, хто сее разумнае, добрае, вечнае…

изображение_viber_2021-09-27_21-39-04с

изображение_viber_2021-09-27_21-39-242с  изображение_viber_2021-09-27_21-40-04с

изображение_viber_2021-09-27_21-39-24с

изображение_viber_2021-09-27_21-39-40с  изображение_viber_2021-09-27_21-39-50с