План работы
метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў
“Школа ўдасканалення прафесійнага майстэрства”
на 2020/2021 навучальны год
Метадычная тэма ўстановы адукацыі “Удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагогаў пры рэалізацыі адукацыйнага працэса шляхам засваення эфектыўных спосабаў арганізацыі, актывізацыі, кіравання і кантроля навучальна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў па вучэбных прадметах на вучэбных занятках і пры выкананні дамашняй работы”.
Кіраўнік - Тарасевіч Марына Анатольеўна, настаўнік матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Задачы:
- інфармаваць педагогаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах у 2020/2021 навучальным годзе, навінах педагагічнай літаратуры; актуалізаваць і паглыбляць прадметныя веды настаўнікаў;
- павышаць матывацыю настаўнікаў на авалоданне прыёмамі аналізу ўласных вынікаў адукацыйнага працэсу, вывучаць і прымяняць інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі у прафесійнай дзейнасці членаў МА; стымуляваць творчае самавыяўленне, раскрываць прафесійны патэнцыял педагогаў;
- стварыць ўмовы дляпастаяннага развіцця і самаразвіцця прафесійных якасцяў педагогаў і рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў.
Пасяджэнне 1
04.09.2020 г
Форма правядзення: круглы стол
Тэма: Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе
Мэта: пазнаёміць педагогаў з нарматыўнымі і вучэбна-метадычнымі дакументамі ў новым навучальным годзе для выкарыстання ў педагагічнай дзейнасці.
Задачы:
- садзейнічаць вывучэнню асноўных нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе;
- садзейнічаць практычнаму прымяненню нарматыўных і вучэбна-метадычных дакументаў у новым навучальным годзе
І. Тэарытычны блок
Пытанні для абмеркавання:
- Нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе
Грыпініч А.А., намеснік дырэктара
- Абноўленыя вучэбныя праграмы, якія пабудаваны на аснове кампетэнтнаснага падыходу
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА,
Суднік В.М.,настаўнік беларускай мовы,
Судніковіч С. В, настаўнік хіміі
- Азнаямленне і аналіз інструктыўна-метадычных пісьмаў МА РБ, якія вызначаюць дзейнасць настаўнікаў у новым 2020/2021 навучальным годзе
Філістовіч Т. А., настаўнік пачатковых класаў,
Сухая С.І., настаўнік біялогіі і геаграфіі.
- Азнаямленнез вынікамі вывучэння якасці агульнай сярэдняйадукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі (рэспубліканскіманіторынг)
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА.
ІІ. Практычны блок
- Узгадненне каляндарна-тэматычных планаў па вучэбных прадметах
Грыпініч А. А., намеснік дырэктара
- Прыняцце рашэнняў
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА.
Пасяджэнне 2
20.11.2020
Форма правядзення: практычны семінар.
Тэма: Прыёмы арганізацыі зваротнай сувязі, якія дазваляюць сваечасова выяўляць прабелы ў ведах і ўменях навучэнцаў
Мэта: даць разуменне, наколькі эфектыўна зваротная сувязь дапамагае вучням зразумець свае моцныя і слабыя бакі і палепшыць сваё навучанне
Задачы:
- Актуалізаваць веды настаўнікаў аб зваротнай сувязі.
- Сфарміраваць паняцці аб зваротнай сувязі, аб яе відах і метадах выкарыстання яе на ўроках.
- Выявіць ступень разумення атрыманых ведаў для далейшага прымянення на практыцы.
І. Тэарытычны блок
Пытанні для абмеркавання
- Паняцце аб зваротнай сувязі, яе віды і метады выкарыстання на ўроках.
Суднік В.М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
- Зваротная сувязь на ўроках у пачатковай школе
Хаміцэвіч А. У., настаўнік пачатковых класаў
3. Ранняе выяўленне адставання і своечасовае папярэджанне прабелаў у ведах вучняў з дапамогай арганізацыі зваротнай сувязі
Пуцэйка І. І., настаўнік фізікі
ІІ. Практычны блок
- Майстар-клас «Эфектыўная зваротная сувязь: што яна дае настаўніку і вучню?”
Сухая С. І., настаўнік біялогіі
- Прыняцце рашэнняў
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА.
Пасяджэнне 3
22.01.2021
Форма правядзення: круглы стол
Тэма: Фарміраванне чытацкай граматнасці навучэнцаў у працэсе выкладання вучэбных прадметаў, прыёмы і тэхналогіі работы з тэкстам з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета
Мэта: абмен вопытам педагагічнай дзейнасці па арганізацыі сістэмы работы з тэкстам на ўроках
Задачы:
1.удасканаліць веды пра прыёмы работы з тэкстам.
2.абмеркаваць эфектыўнасць прымянення дадзеных прыёмаў.
І. Тэарытычны блок:
Пытанні для абмеркавання:
- Прыёмы фарміравання чытацкай граматнасці навучэнцаў на вучэбных прадметах
Крывашэй Р. Г., настаўнік пачатковых класаў,
Грыневіч В.А.,настаўнік беларускай мовы,
Судніковіч С. В., настаўнік хіміі
- Прыёмы і тэхналогіі работы з тэкстам з улікам спецыфікі вучэбнага прадмета
Галубоўская Н. А., настаўнік пачатковых класаў,
ІІ. Практычны блок
- Майстар-клас «Фарміраванне чытацкай граматнасці малодшых школьнікаў»
Саўчыц А. С., настаўнік рускай мовы і літаратуры
- Прыняцце рашэнняў
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА.
Пасяджэнне №4
21.05.2021
Форма правядзення: метадычная нарада
Тэма: Аналіз работы МА за 2020/2021 навучальны год
Мэта: правесці аналіз вучэбна-выхаваўчай работы за навучальны год
І. Тэарэтычны блок
- Аналіз метадычнай работы за 2020/2021 навучальны год
- Справаздачы настаўнікаў па тэмах самаадукацыі
Настаўнікі-прадметнікі
- Аналіз выканання вучэбных праграм
Тарасевіч М. А., кіраўнік МА
- Арганізацыя работы настаўнікаў-прадметнікаў па выніковай
атэстацыі навучэнцаў і іх падрыхтоўкі да ЦТ
ГрыпінічА.А., намеснік дырэктара
ІІ. Практычны блок.
- Панарама метадычных распрацовак.
Настаўнікі-прадметнікі
- Прыняцце рашэнняў