История, традиции, достижения учреждения образования

История

10.08.2022

Гісторыя

Вязынь як маёнтак упершыню ўзгадваецца ў 1473 годзе, а як мястэчка ўпамінаецца ў 1552 годзе. У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вязынь увайшла ў Вілейскі павет Менскай, з 1843 — Віленскай губерні Расейскай імперыі. У 1808 Вязынь набыў Вінцэнт Гяцэвіч (пазней менскі губернатар), у далейшым вёскай валодалі яго нашчадкі.

Пасля скасавання прыгону Вязынь — цэнтр воласці і адначасова цэнтр сялянскага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі былога маёнтка Вязынь. У 1897 у Вязыні 601 жыхароў, праваслаўная царква, каталіцкая мураваная капліца, сінагога. На пачатку 20 ст. у мястэчку 602 жыхароў, валасное праўленне, народнае вучылішча (91 вучань і 2 настаўнікі), аднакласная царкоўнапрыходская школа

У лютым—снежні 1918 года Вязынь акупавана нямецкімі войскамі, у жніўні 1919 — ліпені 1920 года - польскімі войскамі. 18 сакавіка 1921года мястэчка адышло да Польшчы, а з верасня 1939 года увайшла ў склад БССР. З кастрычніка 1940 года - цэнтр Вязынскага сельсавета Ільянскага раёна Вілейскай, з 1957 года - Маладзечанскай вобласці. З чэрвеня 1941года па ліпень 1944 акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Зараз Вязынь-гэта аграгарадок з развітай інфраструктурай.

Адукацыя

ДУА “Вязынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” стварала, падтрымлівала і сёння ўтрымлівае, ствараючы, перспектыву будучага Вязыншчыны. Слынны, багаты гістарычным вопытам рэгіён з маляўнічымі краявідамі, што вабяць і працягваюць сюды насельнікаў сталіцы і не толькі.

З архіўных дакументаў вядома, што у 1864 г. было адчынена Вязынскае народнае вучылішча. Яно размяшчалася ў грамадскім доме бясплатна. На яго ўтрыманне з дзяржаўнай казны ішло 200 рублёў у год. У 1890 г. у ім навучалася 60 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак, у 1905 г. – 91 хлопчык. З пачатку XX ст. Вязынскае народнае вучылішча называлася пятае земскае вучылішча Вязынскай воласці. Пры гэтым працягвалі існаваць царкоўна-прыходскія школы, якія ўступілі ў новую фазу развіцця. У 1901 г. такая школа адчынілася ў Вязыні. Навучалі ў ёй пяці прадметам: закону Божаму, рускаму і славянскаму чытанню, пісьму, чатыром арыфметычным дзеянням і царкоўным спевам.

Па дадзеных 1896 г., у мястэчку Вязынь знаходзіліся 2 яўрэйскія рэлігійныя школы (хедары), народнае вучылішча. Такім чынам, у пачатку ХХ ст. у мястэчку існавалі 4 сярэднія навучальныя ўстановы, шырока распаўсюджана было хатняе навучанне.

І да вайны, і пасля школа размяшчалася ў розных памяшканнях. Каля двухсот настаўнікаў у розныя часы сеялі зярняты вечных пазнанняў у сэрцах сваіх выхаванцаў.

Пасляваенную адукацыю ў Вязыні арганізоўвалі былыя франтавікі. Адзін з удзельнікаў партызанскага руху, Іван Карповіч, успамінаў, што без зброі ў тыя часы было нельга, бо ў лясах тулялася многа недабітых фрыцаў, якія маглі нашкодзіць школе.

Будынак сучаснай школы  пабудаваны ў  1951  годзе. Першы выпуск з новых сцен адбыўся вясною 1952 года. За  70  гадоў  школа  адправіла  ў  дарослае  жыццё  каля 2000 юнакоў  і  дзяўчат.

У розныя пасляваенныя часы школьным калектывам кіравалі Аляксандр Сыцько, Станіслаў Кішкурна, Тамара Гурэвіч, Мікалай Кароткі, Іван Чарніцкі, Браніслава Паслед, Раіса Філістовіч, Вольга Суднік, Раіна Крывашэй, Людміла Рэўкоўская, Алена Свячко, Таццяна Крот. Зараз установу адукацыі ўзначальвае Наталля Цяліцына.

Значную частку цяперашняга настаўніцага калектыву школы складаюць яе былыя выпускнікі. Педагагічны калектыў сёння па свайму кадраваму складу мае дастатковы адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень; створаны неабходныя ўмовы для  прафесійнага росту педагогаў, павышэння вучэбнай матывацыі навучэнцаў; кіраўніцтва ўстановы адукацыі ўдзяляе дастаткова ўвагі пастаяннаму росту прафесійнага майстэрства. Штогод установа адукацыі з’яўляецца пераможцам у другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, таксама зарэкамендавала сябе адпаведным чынам падчас удзелу ў трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Навучэнцы ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў хіміі Судніковіч С.В. і біялогіі Сухой С.І. на працягу апошніх васьмі гадоў з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і пераможцамі.

Сярод актыўных настаўнікаў-ветэранаў, якія не губляюць адчування школы і падтрымліваюць з ёй сувязь, штодня ў думках вяртаюцца да тых пачаткаў, што сталі вызначальнымі ў іх чалавечых лёсах, Раіса Канстанцінаўна Філістовіч, Браніслава Рыгораўна Паслед, Валянціна Фёдараўна Грабянёк.

Памяць

У цэнтры аграгарадка знаходзіцца помнік 108 жыхарам навакольных вёсак, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Удзячныя нашчадкі ўшаноўваюць памяць ахвяр генацыду мірных жыхароў і штогод 9 мая і 3 ліпеня ўскладаюць да помніка землякам жывыя кветкі, як сімвал жыцця і адраджэння. Загінулыя выпакутавалі для сваіх нашчадкаў права жыць пад мірным небам, працаваць, сеяць хлеб, гадаваць дзяцей. Ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення надаецца вялікая ўвага: школьнікі ажыццяўляюць догляд за помнікамі вайны, праводзяцца ўрокі мужнасці.

 Берагі незабыўнага юнацтва ў школе, паміж якімі – плынная рака жыцця, сёння ўспамінаюць вядомыя выпускнікі Ігар Судніковіч, Анатоль Завацкі.

свернуть

З гісторыі школы

   

   Дзяржаўная  ўстанова  адукацыі "Вязынскі  навучальна- педагагічны  комплекс  дзіцячы сад –  сярэдняя  школа" размешчана  ў аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці, паводдаль берагоў Вілейскага вадасховішча. Славутасць нашай жывапіснай вёскі распаўсюджана на ўсю краіну, дзякуючы  маляўнічым  мясцінам  нашага вадасховішча, на  берагах  якога адпачнула  ўжо не адна сотня беларусаў.

    Вёска Вязынь узнікла  ў  1478  годзе  і  мае  сваю цікавую гісторыю. Здаўна  тут  жылі працавітыя  і  таленавітыя  людзі, выдатныя  майстры. Асабліва  славіліся  жанчыны,  якія вязалі  прыгожыя  карункі, верхняе  адзенне.  Мужчыны  займаліся  рознымі рамёствамі, лоўляй  рыбы, сплаўлялі  лес  па  рацэ, валілі  сукно, каталі  валёнкі.

   Ужо  ў  XIX  стагоддзі  Вязынь  мела  школу,  вадзяны  млын, бровар, шклогуту  ў вёсцы  Паняцячы. Будынак  школы  пабудаваны ў  1951  годзе.   Першы  выпуск  школа зрабіла  ў  1952  годзе. За  58  гадоў  школа  адправіла  ў  дарослае  жыццё  звыш  1579 юнакоў  і  дзяўчат.

   Зберагае  нашу  гісторыю  школьны  гісторыка-краязнаўчы  музей "На скрыжаваннях гісторыі", які  налічвае  звыш 250 экспанатаў, аформленных  у  форме  розных тэматычных экспазіцый  па  старонках гісторыі.

    Вучні  школы  ад  самых  маленькіх  да  выпускнікоў  актыўна  займаюцца  пошукавай і  даследчай  дзейнасцю  па  вывучэнні роднага  краю. За  апошнія  гады  імі пад

кіраўніцтвам  вопытных  настаўнікаў  зроблены  значныя  адкрыцці (так, напрыклад,  высветлена  экалагічная  сцежка  ўздоўж  ракі  Вілія, праведзены  падрабязныя даследванні па  гісторыі  мястэчка  Вязынь  у 1930-х  гадах і інш.). Усе даследчыя матэрыялы змешчаны ў школьным музеі і  прапагандуюцца з мэтай патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

  Установа  адукацыі  "Вязынскі навучальна- педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа"  атрымала  свой  сённяшні  статус   комплекса  ў  2003 годзе, калі да сярэдняй школы далучылі дашкольную ўстанову.

свернуть