Родительское собрание в новом формате "Взаимодействие школы и семьи"

21.05.2021

Пазітыўны погляд на пытанні ўзаемадзеяння школы і сям’і.

   Як складваюцца ўзаемаадносіны сям'і і школы? У чым сакрэт добрага выхавання? Якія праблемы выхавання застаюцца нявырашанымі? Якая роля сям’і ў станаўленні дзіцяці? Якая формула сапраўднай бацькоўскай любові? Аб усім гэтым і не толькі ішла размова на выязным бацькоўскім сходзе, што адбыўся ў аг.Селішча 21 мая 2021года.

  Дырэктар ДУА “Вязынскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Таццяна Анатольеўна Крот распавяла аб дасягненнях навучэнцаў, перспектывах развіцця ўстановы адукацыі, новых падыходах да вучэбна-выхаваўчага працэсу, пошуку аптымальных формаў сумеснай працы школы і сям'і ў інтарэсах дзіцяці.

   На бацькоўска - педагагічны форум быў запрошаны старшыня Вязынскага сельвыканкаму, які акцэнтаваў увагу законных прадстаўнікоў непаўналетніх на прававых аспектах выхавання, адказнасці, бяспецы ў час правядзення летніх канікул, на сумеснай дзейнасці бацькоў і вучняў, а таксама падзяліўся сакрэтамі ўласнага сямейнага выхавання.

   Прадстаўнікі бацькоўскага камітэту акрэслілі актуальнасць наступных задач: павышэнне якасці выхаваўчага асяроддзя; павелічэнне дыяпазону пазітыўных уплываў на развіццё асобы школьніка; паляпшэнне ўзаемаадносін настаўнікаў, бацькоў і дзяцей.

 Вырашана ўжо ў чэрвені прыняць удзел у арганізацыі сумеснага забаўляльнага мерапрыемства на тэрыторыі аграгарадка Селішча.

    А ў канцы мерапрыемства адміністрацыя школа ўручыла падзякі бацькам за добрае выхаванне дзяцей і актыўны ўдзел у жыцці школы.

  Новы фармат правядзення і падыход да арганізацыі бацькоўскага сходу дазволіў пераадолець унутраныя псіхалагічныя бар’еры асобных бацькоў і быў успрыняты ўдзельнікамі як канструктыўны дыялог у пошуку адказаў на актуальныя пытанні выхавання школьнікаў.

изображение_viber_2021-05-23_10-15-00с  изображение_viber_2021-05-22_11-05-521с

изображение_viber_2021-05-23_10-15-28с  изображение_viber_2021-05-23_10-15-30с

изображение_viber_2021-05-23_10-14-53с  изображение_viber_2021-05-23_10-15-22с

изображение_viber_2021-05-23_10-15-02с  изображение_viber_2021-05-22_11-05-52с

изображение_viber_2021-05-22_11-19-14с  изображение_viber_2021-05-23_10-16-39с

изображение_viber_2021-05-22_11-19-15с

изображение_viber_2021-05-23_10-15-221с

изображение_viber_2021-05-23_10-14-58с  изображение_viber_2021-05-22_11-19-151с