Волонтерский отряд " Тимуровец ". Новости....

01.07.2021

Наперадзе – цікавыя навіны і апавяданні.

    Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі — галоўнага дзяржаўнага свята, валанцёрскі атрад “Цімуравец” прыбіраў помнік землякам, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за свабоду і незалежнасць нашай краіны, у вёсцы Селішча Вязынскага сельскага савета. Атрад створаны з навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Вязынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, актыўных школьнікаў іншых навучальных устаноў, а таксама падлеткаў з сем’яў, што патрабуюць значнай педагагічнай увагі. Дзейнічае ён на базе Селішчанскага сельскага клуба ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Вілейкага раёна” і гэткім важным і патрэбным заняткам распачаў тузін добрых спраў. Дзве дзяржаўныя ўстановы і з’яўляюцца заснавальнікамі  незвычайнага праекта .

   Дзейнасць валанцёрскага атрада арганізавана ў лепшых традыцыях валанцёрскага руху і ў адпаведнасцю з прынцыпамі валанцёрскай дзейнасці: добраахвотнасцю, бескарыслівасцю, добрасумленнасцю і роўнасцю.

    На першым арганізацыйным сходзе быў абраны камандзір атрада. Ім стала Даша Шымановіч, вучаніца 6 класа, якая сябе зарэкамендавала лідэрам падчас работы школьнага аздараўленчага лагера “Пілігрымы”, што працаваў у чэрвені пры Вязынскай школе. Ніводная ранішняя зарадка не праводзілася без інструктара Дашы. Гэтым яна атрымала права насіць аранжавую бейсболку камандзіра. У ролі лідэра на працягу работы валанцёрскага атрада можа паспрабаваць сябе кожны яго ўдзельнік.

   Дарэчы, дарослыя ў гэтым атрадзе толькі кансультанты і каардынатары. На прывіццё самастойнасці, самакіраванне, набыццё лідарскіх якасцей накіравана стратэгія дзейнасці “Цімураўца”. Задачу ставяць кансультанты, а самі цімураўцы прапануюць шляхі, парадак і спосабы яе вырашэння.  Гульня роляў гэта сродак сацыялізацыі і сталення дзяцей і падлеткаў.

    У штабе атрада - памяшканні былой бібліятэкі- на вялікім папяровым аркушы ўліку добрых спраў абрысы дзіцячых далонькаў і першы запіс: “добраўпарадкаванне помніка землякам”. Наперадзе – цікавыя навіны і апавяданні з жыцця цімураўскага атрада. Чакайце і чытайце!

изображение_viber_2021-07-01_19-36-04с  изображение_viber_2021-07-01_19-36-03с

изображение_viber_2021-07-01_19-36-06с  изображение_viber_2021-07-01_19-36-07с

изображение_viber_2021-07-01_19-36-051с  изображение_viber_2021-07-01_19-36-071с

изображение_viber_2021-07-01_19-36-05с

                               изображение_viber_2021-07-01_19-36-041с