Волонтерский отряд "Тимуровец". Старший обучает младшего...

02.07.2021

Навучаем бяспецы і будуем  сцяжынку здароўя, або Ва ўладаннях беларускага лета

   Другі дзень валанцёрскага атрада выдаўся камфортным па адчуваннях: негарачым і злёгку ўзнёслым. Першае адчуванне залежыла толькі ад надвор’я, а другое ўдзельнікі стварылі сабе самі: сёння – 77 гадавіна  вызвалення горада Вілейкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сабраліся ў штабе, каб падвесці вынікі дня ўчарашняга і агучыць задачы на сёння. Удзельнікаў стала ўдвая больш, аж 15! Паступіла прапанова камандзірам на сённяшні дзень абраць Ганну Стасіловіч, і большасць прагаласавала за Аню, дзяўчынку адказную і смелую. Даша не крыўдавала і ахвотна аранжавую бейсболку перадала сяброўцы.

   Рушылі да дзіцячага садка пад музыку. Задача на сёння-правесці ўрокі бяспекі для выхаванцаў групы дашкольнага выхавання ДУА “Селішчанскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа” і дапамагчы зладзіць сцяжынку здароўя. А заадно пазнаёміцца, пагуляць і ў канцы арганізаваць салодкі стол.

   Даша Шымановіч з лёгкай настальгіяй прыпомніла гады навучання ў пачатковай школе, расказала пра правілы бяспечных паводзін каля вады, а хлопцы Аляксей і Аляксандр Стасіловічы як сапраўдныя настаўнікі распавялі пра дарожную бяспеку і бяспеку пры абыходжанні з бытавымі і электрычнымі прыборамі, пра небяспечныя лекі. Дадзены падыход “роўны навучае роўнага” дазволіў адкрыта, свабодна і нязмушана, «на адной мове», распаўсюджваць жыццёва важныя веды, мадэлі паводзін, спрыяць прысваенню імі правіл бяспекі.

   Пасля хтосьці гуляў на школьным стадыёне, а хтосьці дапамагаў майстраваць “сцяжынку здароўя” для дашкольнікаў. І было ўсім так добра і ўтульна, як на родным двары. Калі не верыце, завітайце да Селішчанскай школы, пад раскідзістыя кроны дрэў ва ўладанні беларускага лета…

изображение_viber_2021-07-02_17-33-04с  изображение_viber_2021-07-02_17-33-05с

изображение_viber_2021-07-02_17-33-06с  изображение_viber_2021-07-02_17-33-061с

изображение_viber_2021-07-02_17-33-062с  изображение_viber_2021-07-02_17-33-071с

изображение_viber_2021-07-02_17-33-072с  изображение_viber_2021-07-02_17-33-081с

изображение_viber_2021-07-02_17-33-07с