Волонтерский отряд "Тимуровец". И гвоздь забить сумеем...

08.07.2021

Устойлівы цвік, або Прыгоды несамотнай асінкі.

   Упала калісьці насенне асіны ў жыватворную глебу, і вырасла цэлая сямейка стройных прыгожых дрэў. Раслі яны, раслі, калі раптам наляцела бура, зламала прыгожае дрэва.

   Радавала яно вока веліччу кроны, ласкавым шапаценнем, а зараз паслужыць людзям зручнай садовай мэбляй - вырашылі валанцёры “Цімураўцы”. Старшыня сельвыканкама Ігар Судніковіч паспрыяў з распілоўкай суцэльнага бервяна, падвёз неабходны інструмент. А далей справа была за хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія асабліва хацелі паспрабаваць сябе майстрыхамі.

   Выбралі прыгожае месца каля Селішчанскага клуба. Каб і ў цяньку можна было пасядзець, і мерапрыемства перад ганкам паглядзець у спёку. Між двух маладых дубкоў і стройнай сосенкі так прыемна памарыць у летні дзянёк!

   І пачалася справа! Хтосьці ямкі між карэннямі выкопваў-нялёгкай аказалася гэта справа. Хтосьці дошкі акорваў-распілоўваў, хтосьці смецце прыбіраў, хтосьці вельмі пільна назіраў. А самым запатрабаваным было забіванне цвіка. Памятаеце Тома Сойера, які сам плот фарбаваў, а пасля дывідэнты за гэта права атрымліваў. Так і ў нас - амаль чарга з жадаючых выстраілася…

   І так цвік супраціўляўся, і гэдак яго хацелі прыгнуць. Але вытрымка і ўпартасць дзіцячых далонькаў перамагла. Лаўкі для адпачынку былі зроблены, Валанцёры яшчэ адной добрай справай завяршылі чацвёрты працоўны дзень.

изображение_viber_2021-07-08_15-34-56с  изображение_viber_2021-07-08_15-35-05с

изображение_viber_2021-07-08_15-35-09с  изображение_viber_2021-07-08_15-35-19с

изображение_viber_2021-07-08_15-34-48с  изображение_viber_2021-07-08_15-35-25с