Здравствуй, школа!!!

31.08.2021

    Паважаныя настаўнікі і выхавацелі, шаноўныя бацькі, дарагія дзеці. Віншуем усіх вас з Днём ведаў! Няхай новы навучальны год прынясе вам радасць ад прафесійных перамог,  цікавых сустрэч, новых адкрыццяў. Будзем стойкімі і цярплівымі. Няхай кожны наш дзень будзе напоўнены стваральнай працай і поспехамі! Сваёй вучобай і добрымі справамі мы таксама ўнясём свой уклад у развіццё роднай рэспублікі, будзем шанаваць мінулае сваёй Радзімы і ганарыцца Бацькаўшчынай.

   Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года ў ДУА “Вязынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад, сярэдняя школа” пачнецца 1 верасня ў 9.00. Чакаем вас бадзёрых і радасных на шырокім гасцінцы Ведаў!

1640aed932f14778552587ad0d2f2128с