Тыдзень спорту і здароўя

04.09.2021

Тыдзень спорту і здароўя

   Пачатак восені- час умацавання здароўя. Каб прывыкнуць да зменаў у рэжыме дня і распарадку вучэбных заняткаў у школе, трэба палюбіць фізкультуру і спорт, весці актыўны вобраз жыцця, правільна харчавацца і мець пазітыўны настрой. Мерапрыемства да Тыдня спорта і здароўя адбылося ва ўстанове адукацыі ў суботу 4 верасня. Вучні гулялі ў футбол, піянербол, а таксама дзяліліся ўражаннямі пра тое, як правялі гаманлівае лета…

   У праграме Тыдня з 4 па 11 верасня прагляд відэаролікаў па ЗЛЖ, рухомыя гульні, конкурс сярод навучэнцаў знаўцаў прыказак, прымавак пра здароўе, спаборніцтвы па міні-футболе.

   А ў наступную суботу нас чакае падвядзенне вынікаў Тыдня спорту і здароўя. Спадзяемся, што ў спартыўным мерапрыемстве прымуць удзел і бацькі навучэнцаў.

изображение_viber_2021-09-04_10-36-49с

изображение_viber_2021-09-04_10-38-13сизображение_viber_2021-09-04_10-44-43с