День здоровья

11.09.2021

Спартыўныя спаборніцтвы.

    Асаблівае месца сярод фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў у нашай установе адукацыі адводзіцца дням здароўя, спорту і турызму, якія праводзяцца кожную другую суботу месяца на працягу навучальнага года. Гэтыя мерапрыемствы з'яўляюцца актыўнай формай адпачынку, спрыяюць зніжэнню стомленасці і паляпшаюць працаздольнасць вучняў. Акрамя таго, яны служаць умацаванню здароўя, фарміраванню ў вучняў жыццёва важных рухальных навыкаў і ўменняў, выхоўваюць свядомую дысцыпліну, працавітасць, фарміруюць асновы здаровага ладу жыцця.

   А калі мерапрыемства праходзіць з удзелам бацькоў, тады гэта сапраўднае спартыўнае свята. 11 верасня адбылося падвядзенне вынікаў Тыдня спорту і здароўя. Команда бацькоў перамагла ў спартыўным спаборніцтве з невялікай перавагай. Як адзначыла старшыня журы Святлана Дзядзюля, выхаванцам ёсць на каго раўняцца, выхоўваць у сябе волю і спрыт, каб перамагчы ў наступны раз.

изображение_viber_2021-09-11_12-07-47с  изображение_viber_2021-09-11_12-08-41с

изображение_viber_2021-09-11_12-09-07с  изображение_viber_2021-09-11_12-09-54с

изображение_viber_2021-09-11_12-10-50с  изображение_viber_2021-09-11_12-11-07с

изображение_viber_2021-09-11_12-12-24с