XI педагагічны марафон

07.10.2021

Патрыятызм праз духоўнасць

изображение_viber_2021-10-07_21-16-03

Ва ўстановах адукацыі Мінскай вобласці праходзяць мерапрыемствы ў рамках XI педагагічнага марафону «Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм - ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны». На дыялогавай пляцоўцы ў нашай установе 7 кастрычніка сабраліся навучэнцы 9-11 класаў. Тэма дыялогу “Духоўнасць і патрыятызм” выбрана не выпадкова. Бо праблема духоўна-маральнага выхавання, а таксама выхавання патрыятызму і грамадзянскасці была заўседы, а зараз яна надзвычай актуальная. Калі «за моладдзю будучыня чалавецтва», то зараз мы павінны клапаціцца пра тое, каб яна стаяла на “цвёрдай і непахіснай аснове”. Менавіта з прытчы пра фундамент будынку нашага жыцця з Нагорнай пропаведзі Іісуса Хрыста, якой ён дае урок сваім вучням, і пачаў размову намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Сяргей Паўлоўскі.

На сустрэчу быў запрошаны айцец Сергій Вачугаў, благачынны Ільянскай царкоўнай акругі, які выступаў не столькі ў ролі эксперта, але як цікавы і дасведчаны субяседнік.

Удзельнікі дыялогу далі вызначэнне такім паняццям, як духоўнасць, маральнасць, патрыятызм, адказалі на пытанні, чым аб'яднаныя гэтыя паняцці, якія існуюць праблемы ў выхаванні, як умацаваць сваю духоўнасць і маральнасць, хто такі сапраўдны патрыёт.

Класны кіраўнік 9 класа Святлана Дзядзюля на прыкладзе літаратурных герояў Васіля Быкава расказала, якімі маральнымі якасцямі валодае сапраўдны патрыёт.

Госць дыялогавай пляцоўкі задаў цікавае пытанне, ці можа быць патрыётам Беларусі чалавек, выхаваны на іншай культуры і які нарадзіўся за яе межамі. На што ўдзельнікі дыялогу адказалі прыкладам жыцця і творчасці стваральніка і мастацкага кіраўніка легендарнага ансамбля “Песняры” Уладзіміра Мулявіна, які нарадзіўся ў Свярдлоўску, а стаў чалавекам-легендай у беларускай культуры. Айцец Сергій распавёў пра свой досвед у справе выхавання і адукацыі моладзі, і засяродзіў увагу на пытаннях і перспектывах супрацоўніцтва з нашай установай адукацыі. Было таксама адзначана роля праваслаўнай царквы ў патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні  маладога чалавека. Менавіта з праваслаўем, з традыцыямі праваслаўнай культуры ў беларускай нацыянальнай самасвядомасці звязана гатоўнасць ахвяраваць усім дзеля Радзімы. «Пакласці жыццё за Айчыну» - гэты заклік лепшых узораў беларускага мастацтва, пераклікаецца з Евангеллем паводле Іаана: «Няма большай за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх».

На заключэнне мерапрыемства ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі паслухалі песню А. Пахмутавай на вершы Н. Дабранравава «Маладосць мая, Беларусь» у выкананні Усіхсвяцкага хору. Дырыжор «Усіхсвяцкага» - гэта зусім асаблівы чалавек - Дзмітрый Такмакоў атрымаў адукацыю харавога дырыжора ў каледжы, а затым скончыў вакальнае аддзяленне ў Пецярбургскай кансерваторыі. І вярнуўся на радзіму. Гэта наш зямляк з Вілейкі. Гэты чалавек -таксама Патрыёт!

изображение_viber_2021-10-07_17-51-36-470с

изображение_viber_2021-10-07_17-52-04-316с

изображение_viber_2021-10-07_17-52-55-584с

изображение_viber_2021-10-07_17-54-42-855с

изображение_viber_2021-10-07_17-54-56-451с