Мы за здаровы лад жыцця!

22.10.2021

   Мы за здаровы лад жыцця!

   Здароўе дзіцяці залежыць ад многіх фактараў. На жаль, школьнікі мала ведаюць пра здароўе як галоўную каштоўнасць чалавека. З-за адсутнасці элементарных ведаў здароўе можа пагоршыцца. Гэта датычыцца як здаровага харчавання, так і фізічнай актыўнасці, выканання распарадку дня і элементарных правіл асабістай гігіены. Чым раней у падлетка фарміруецца ўсвядомленая неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе, тым здаравей будзе кожны канкрэтны чалавек і грамадства ў цэлым.

   У сувязі з гэтым у навучальнай установе ў рамках тыдня здаровага ладу жыцця 22 кастрычніка 2021г. адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ўстановы аховы здароўя - медсестрамі Голубевай Аленай Аляксееўнай і Каспяровіч Лізаветай Сяргееўнай.
   Мэта сустрэчы была стварыць матывацыю сярод падлеткаў па далучэнні іх да здаровага ладу жыцця, прафілактыка шкодных звычак.

изображение_viber_2021-10-22_19-25-03с

изображение_viber_2021-10-22_19-24-21с

изображение_viber_2021-10-22_19-25-09с

изображение_viber_2021-10-22_19-25-10с

изображение_viber_2021-10-22_19-24-26с