Абмеркаванне змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

21.01.2022

У ДУА "Вязынскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа" прайшла сустрэча працоўнага калектыву па абмеркаванні змен і дапаўненняў у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Асабіста далучыцца да работы над асноўным законам краіны кожны мог з 27 снежня. Менавіта ў гэты дзень тэкст з’явіўся ў інтэрнэт-прасторы. Тыя змяненні, якія сёння ўносяцца ў Канстытуцыю, датычыцца кожнага беларуса”, - адзначыў у пачатку выступлення І.А. Юшко, дырэктар Ільянскай сярэдняй школы, дэпутат абласнога савета дэпутатаў Мінскай вобласці. Ігар Аляксандравіч запрасіў работнікаў установы ў дзень правядзення рэферэндума прыйсці на ўчасткі і падтрымаць Канстытуцыю з канчатковым варыянтам тэксту.

Асаблівую ўвагу спікер звярнуў на пытанні, якія датычацца сацыяльнай і патрыятычнай накіраванасці, а таксама адказаў на ўсе пытанні грамадзян.

2сс

5сс

6сс

4сс

3сс (2)