Шосты школьны дзень правялі з карысцю. (26.02.2022)

26.02.2022

Шосты дзень правялі з карысцю.

Шосты школьны дзень, 26 лютага 2022 года, напярэдадні дня ўсенароднага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у навучэнцаў ДУА “Вязынскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Вілейскага раёна, прайшоў весела і актыўна. А яшчэ – з карысцю! Акрамя сумеснага з установай культуры забаўляльнага мерапрыемства, якое правяла Наталля Чарток, дырэктар СДК, навучэнцы наведалі… Вязынскі ўчастак для галасавання №14, дзе прагаласавалі ці яшчэ будуць галасаваць іх бацькі. Члены ўчастковай камісіі расказалі пра рэферэндум, паказалі, якім чынам адбываецца галасаванне. Будучыя выбаршчыкі рыхтуюцца загадзя.

2сссс  1сссс

7сссс

5сссс

6сссс

4сссс

3сссс