Родительское собрание

29.04.2022

Бацькоўскі сход

Ва ўстанове адукацыі 29 красавіка адбыўся бацькоўскі сход, прысвечаны заканчэнню навучальнага года. Дырэктар Н.В.Цяліцына назвала дасягненні ў навучальнай і выхаваўчай рабоце, падзялілася станоўчымі момантамі ў арганізацыі дзейнасці, акрэсліла асноўныя праблемы, з якімі сутыкаецца школа і заклікала законных прадстаўнікоў да сумеснага іх вырашэння.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце С.Ф.Паўлоўскі пазнаёміў прысутных з пісьмом генеральной прокуратуры аб папярэджанні супрацьпраўных дзеянняў на абъектах чыгуначнага транспарту. Прафілактыкі правапарушэнняў і сямейнага недабрабыту. Таксама агучвалася пытанне летняга аздараўлення школьнікаў і арганізацыі свабоднага часу на летніх канікулах.

Медыцынская сястра А.А.Голубева выступіла з пытаннем захавання і ўмацавання здароўя школьнікаў.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце А.А.Грыпініч расказала пра паспяховасць, прафарыентацыю і змяненні ў формах выніковай атэстацыі.

4

3

2

1