Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года і закліканы абараняць моўную разнастайнасць, спрыяць захаванню культурных скарбаў. У гэты дзень у дзяржаўнай установе адукацыі "Вязынская сярэдняя школа" прайшлі святочныя мерапрыемствы. Навучэнцы з задавальненнем прынялі ўдзел, паказалі нядрэнныя веды, праявілі кемлівасць і эрудыцыю, выказалі ўласнае стаўленне да роднай мовы.

1.Турнір знаўцаў роднай мовы. Класны кіраўнік 5  класа Крывашэй Р.Г.

4   7

8   9

2. Гульня падарожжа "Сакрэты беларускай мовы". Класны кіраўнік 3 класа Галубоўская Н.А.

1  2

3. Гульня. Чароўны квадрат "З любоўю да роднага слова" Класны кіраўнік 4 класа Філістовіч Т.А.

1  2

                              3

4. Конкурс чытачоў"Жыві, калі ласка, родная мова". Выхавальнік ГДА Маскевіч Т.Г.

1

2  3