Дзень роднай мовы

21.02.2024

Дзень роднай мовы адзначылі  ў садавай групе ДУА "Вязынская сярэдняя школа". Гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць i думаць па-беларуску здольны кожны. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.“Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй  хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”, – зазначаў Янка Сіпакоў.

У групе дашкольнай адукацыі праведзена забава "Па старонках роднай мовы". Дзеці называлі ветлівыя словы,успомнілі беларускія народныя казкі, забаўлянкі, вучыліся танцаваць беларускі танец "Бульба", выразна чыталі верш П.Панчанкі "Родная мова".

2   4

6   7

8   10

3   5

1